Чтение RSS
Рефераты:
 
Рефераты бесплатно
 

 

 

 

 

 

     
 
Жыццё і творчасць Г. Бураўкіна беларус

МВЛК гімназія-каледж № 24

Рэферат на тэму:

“Жыццё і творчасць Г. Бураўкіна

Выкананы Бутвілоўскім

Аляксандрам Валер’евічам

Правераны Афанасьевай

Людмілай Аляксандраўнай

Мінск 1999

Змест.

Фотаздымак…………………………………………………………………3

Уступ…………………………………………………………………………4

Дзяцінства і юнацтва………………………………………………………4

Першыя вершы. Зборнік Майская просінь…………………………..5

Люблю сваю Полаччыну…………………………………………………..6

Словы мужнасці і гнева…………………………………………………....7

Далейшы жыццёвы шлях………………………………………………….9

Мова – душа народа………………………………………………………...9

Тэма кахання……………………………………………………………….10

Песні…………………………………………………………………………11

Пейзажная лірыка…………………………………………………………12

Тэма рэвалюцыі. ………………………..…………………………………13

Беларусі……………………………………………………………………...16

Проза паэта………………………………………………………………….16

Казкі і лягенды. Сувязь з фальклорам………………………………….17

Паэмы………………………………………………………………………..19

“Творчы поўдзень”………………………………………………………...22

Публіцыстыка……………………………………………………………...26

Драматургія………………………………………………………………...27

Крытыка……………………………………………………………………27

Пераклады………………………………………………………………….28

Узнагароды…………………………………………………………………28

Некалькі адказаў на пытанні…………………………………………….29

Заключэнне……………………………………………………………...….33

Спіс выкарыстаннай літаратуры…………………………………...…...34

Ёсць у паэта свой аблог цалінны,

Некрануты прaстор для баразён,

Дзе ён працуе з першае хвіліны

І да апошніх вечаровых дзён.

                  Аркадзь Куляшоў.

Уступ.

З імем Г. Бураўкіна звязаны  выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Паэт добра ведаў жыцце народа, яго гісторыю і звычаі. Ён высока цаніў жывое слова, умеў паставіць у вершы гэтае слова так, што яно заўсёды гучала свежа і шчыра. У кожнага сапраўднага паэта абавязкова ёсць творы, якія найбольш поўна прадстаўляюць яго найлепшым чынам. Яны, як правіла, і найбольш вядомыя…

Дзяцінства і юнацтва.

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна, цяпер Тродавічы Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і служачага ільнозавода. Бацька яго, Мікалай Сцяпанавіч, у гады Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанах, пазней перайшоў лінію фронта, ваяваў у дзеючай арміі, быў цяжка паранены пад Ржэвам. Цяпер ён і маці паэта на пенсіі.

Вучыўся будучы паэт у Расонскай школе да восьмага класа, а потым у Полацку, куды пераехалі бацькі. Дзяцінства яго было цяжкім і змрочным, яно супала з пачаткам вайны. Генадзь Бураўкін успамінае:”Калі пачылася Вялікая Айчынная вайна мне была пяць гадоў. Бацька пайшоў на фронт, а маці засталася з намі. Страх за дзяцей, трывожная насцярожанасць, калі паблізу хаты з’яўляліся паліцаі, голад, нястачы – праз усё гэта прайшла маці паэта, Феадосія Ягораўна. Самае страшнае было наперадзе, калі зімой 1943-га года прыйшлі ў вёску карнікі, помсцячы сем’ям партызан і ўсім вяскоўцам. Карнікі выгналі людзей з хат, выстраілі перад кулямётам і доўга трымалі на холадзе. Мы стаялі на ўзгорку трымя радамі: першы рад мужчыны і дзяды, другі – заплаканыя жанчыны з малымі на руках і трэці – мы, каму шэсць – дзесяць – дванаццаць гадоў. На нас быў нацэлены кулямёт. Мы чакалі стрэлаў. Плачуць жанчыны, маўчат дзяды. А стрэлаў усё няма. Пад вечар нас сагналі ў лазню на ўскрайку вёскі. Было цёмна і цесна. Для малых адвялі палок, мы сагрэліся на ім і пачалі валтузню, а маці нашы плакалі і чамусьці пачалі абдымацца. Я тады не ведаў, што дзверы лазні забіты цвікамі, што лазня абкладзена саломай і паліцаі пайшлі шукаць бянзіну. Я тады многае не разумеў. Шчаслівы выпадак выратаваў людзей. Я не памятаю твару таго, хто вызваліў нас. Памятаю толькі, што гэта быў стары немец-салдат. Ён не ўмеў гаварыць па-рускі і ўсё махаў рукамі ў бок лесу. Мы ўсё ўцяклі і выратаваліся”.

Сярэднюю школу Генадзь Бураўкін закончыў у 1954 годзе ў Полацку. Усе тыя гады ў будучага паэта была прага да вучобы і ведаў. Ён паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на аддзяленне журналістыкі філфака, якое скончыў у 1959-тым годзе.

Першыя вершы. Зборнік Майская просінь”.

Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе ў старэйшых класах і частку з іх надрукаваў у 1952-ім годзе ў полацкай абласной газеце. Паэт гаворыць так:

Я не знаю, удаўся ў каго я такі:

Цягне дзіўная сіла мяне да ракі.

Цэлы дзень у прадоннях крынічных віроў

Бачу гульні язёў, чуйны сон шчупакоў.

  Сваімі настаўнікамі паэт лічыў Уладзіміра Маякоўскага, Уладзіміра Лугаўскога і па-зямляцку блізкага Пятруся Броўку. Першы зборнік “Майская просінь” выйшаў у 1960-тым годзе, сюда ўвайшлі самыя раннія яго творы, напісанныя ў гады вучобы на рубяжы дзяцінства і юнацтва. Зусім юначымі вершамі былі “Дрэва”, “Кастрычнік”, “Ластаўкі” і іншыя. Вылучаецца верш “Я іду”, галоўны герой – незвычайна радасны дваццацігадовы юнак выклікае захапленне дзяўчат, і ўсе вакол незвычайнае, светлае, усё захапляе, а перш за ўсё маладым адчуваннем жыцця, радасцю ад палнаты успрымання, упэўнасцю ў сваіх магчымасцях зрабіць добрае. І сказана гэта не толькі за сябе – за цэлае пакаленне:

І паветра здаецца мядовым,

І нябесы чысцей і сіней.

Я іду дваццацігадовы,

І дзяўчаты глядзяць на мяне.

У вершы “Я хачу прайсці” высказана імкненне аўтара заглянуць у будучыню, сцвердзіць асноўныя прынцыпы творчасці і найпершы з іх – арганічную сувязь са сваім народам і краем, быць на пярэднім рубяжы жыцця  і змагання:

Я хачу прайсці па зямлі,

Каб мне людзі сэрцы адкрылі.

Слёзы шчасця і мазалі

Па-братэрскі са мной падзялілі.

З першых публікацый у прэсе адчуваўся самабытны талент Г. Бураўкіна. Пачынала праяўляцца грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова. І разам з тым лірычнасць, мяккасць, стрыманая расчуленнасць. Тут знойдзем творы, напісанныя больш сталым дасведчаным у сакрэтах майстэрства: “Полаччына”, “Палеская балада”, “Полацкая балада”, “Вочы сінія-сінія”. Яны вельмі арганічныя для пачаткоўца, пераполненнага пачуццём любові да свайго краю, да горада, што стаў родным.

“Люблю сваю Полаччыну…”

Генадзь Бураўкін прызнаваўся ў любові да сваей роднай Полаччыны, дзе яскрава праявілася здольнасць аўтара шырокімі мазкамі намаляваць аблічча роднага краю:

Тут азёры, як неба, сінія

Ў чаротах чароды гусіныя,

А на дне Млечным Шляхам свецяцца

Трапяткія гурты язіныя.

Тут, у Полаччыне, хораша, галасіста спяваюць для закаханых салаў’і. І ўжо далей, крыху жартуючы, аўтар дадае:

 Тут дзяўчыны ўсе – чарнабровыя,

На палях ільны двухметровыя…

Тут пад кожным курганам і каменем –

Ці быліна, ці казка чароўная…

Ён любіць сваю Полаччыну, свой родны кут так, як можна любіць толькі Радзіму. І калі адзін універсітэтскі жартаўнік, яго харошы сябар, пусціў па студэнцкім інтэрнаце эпіграму, Генадзь Бураўкін не крыўдаваў:

Полацкія кветкі і траўкі

Апявае Генадзь Бураўкін.

Бо ён сапраўды любіць не толькі сівую гісторыю свайго мілага краю, дзе праз тоўшчу гадоў свецяць імёны Сімяона Полацкага і Францыска Скарыны, а яшчэ і яго задумлівую Дзвіну і чыстую Дрысу, яго сінія азёры і пявучыя бары, яго “кветкі і траўкі”. Яго песня ў даўгу перад краем гордым і прыгожым, дзе паэт навучыўся любіць і ненавідзець:

Навальніцы грымяць над кручамі,

З гор бягуць ручаі грымучыя,

Тут ля Дрысы сасонкі звонкія,

Над Дзвіною бары пявучыя.

Край паэтычных лягенд і песен – Полаччына больш чым іншая зямля Беларусі захавала сляды старажытнасці. Аўтар стварыў жанравую разнавіднасць балады – лірыка-псіхалагічную. “Полацкая балада” Генадзя Бураўкіна эпічная па матэрыялу, лірычная па спосабу выяўлення. Сам аўтар трывожна ўслухоўваецца ў гукі мінулых стагоддзяў, углядаецца ў твары выдатных людзей, што праходзілі тут. “Я люблю слухаць зорную ціш, тваі казкі начныя, мой горад. Мінулае і сучаснае пераплятаюцца тут, дапамагая адчуць крокі гісторыі, сувязь старыны… ”

Толькі ўслухацца лепш у марозны спакой,

Толькі вочы закрыць на хвіліну –

І пачуеш дыханне далёкіх вякоў,

Старадаўнія песні-быліны.

Словы мужнасці і гнева.

Беларусь нельга ўявіць без горкай памяці вайны. Гераічная тэма, якая стане пазней адной з асноўных у творчасці Генадзя Бураўкіна. Гераічнай можна назваць “Палескую баладу”. Яна прысвечана братам Міхаілу і Івану Цубам, загубленным фашыстамі ў гады Айчыннай вайны. Яны жылі ў вёсцы Навіны, што на Случчыне, і бясстрашна загінулі, абараняючы сваю зямлю і людзей. Іван Цуба паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна, завёў фашыстаў у балота, дзе яны былі знішчаны партызанамі. “Ён ідзе праз сняга і завею, каб заўсёды застацца ў памяці людской”

Круцяць снег, гоняць снег вятры,

Праз завею ідзе стары,

Кажушок на схудалых плячах,

Боль пякельны ў патухлых вачах.

Вострыя ўспаміны дазволілі Генадзю Бураўкіну стварыць жахлівую карціну дзікага сваявольства фашыстаў у Хатыні. У паэме “Хатынь” асобныя дэталі нагадваюць: на дварэ прадвесня, яшчэ ляжыць снег, невыпадкова, што снег белы, а дровы ля прыпечка бярозавыя, таксама белыя, як чыстае сумленне ні ў чым не павінных жыхароў Хатыні:

А вёску сціскалі ўжо абцугамі,

Карнікаў чорныя грузавікі,

Закусіла пабялелыя вусны,

Сцялілася ў страху Хатынь.

У паэме паэт апісвае трагедыю, якая адбылася 22-га сакавіка 43-га года. Сапраўды, нямы крык праціснае душу, нібыта апынаешся там, у пекле Хатыні. І набыццы праходзіць перад нашымі вачамі трагедыя людзей, іх апошнія жудасныя крыкі:

Радзеў

            і падаў

Ахрыплы,

                пакутны крык,

І вось застаўся адзін толькі ён дзіцячы,

Але і ён нахіснуўся і

                                  знік.

Паэма “Хатынскі снег” цэластная па сваей будове,  сурова-стрыманая па стылі. Аўтар знаходзіць адпаведныя словы і вобразы, каб паказаць той страшны дзень. Снег в паэме з’яўляецца як бы экранам, на якім адбываюцца трагічныя падзеі:

Застагнаў,

                  загаласіў

                                 пад нагамі

Белы снег.

“Ляжаў, не таючы, у Хатыні чырвоны снег” – словы вялікай сілы. І далее “І раты абвугленныя крычалі нёма”. “І нібы ў жахлівым дзіцячым сне, падаў з чорнага начнога неба чорны снег”. Попелам на землю асыпаліся дрэвы і хаты, і попелам на землі засталіся людзі:

І карнікі глядзелі вачамі пустымі,

Як ашалелы кот па вуліцы бёг,

Як ляжаў не таючы ў Хатыні

Чырвоны снег.

Прайшлі гады, адыйшла ў нябыт суровая пара Айчыннай вайны, але памяць людская ніколі не забудзе жудасцей і ахвяр фашызму:

Імёны расстраляных,

                     закатованных,

                            паўшых.

Мы вам свет завяшчаем

                    без слёз і вайны.

Толькі ў вашых сэрцах,

                    у памяці вашай,

Хай, ніколі не моўкнуць нашы

                    званы!

Далейшы жыццёвы шлях…”

Пасля сканчэння БДУ ў 1959-м годзе ён працаваў стыль-радактарам часопіса “Камуніст Беларусі”, старшым рэдактарам беларускага радыё, загадчыкам аддзела літаратуры, пазней намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Літаратура і Мастацтва”. У1968-1972 – карэспандэнт газеты “Праўда” па Беларусі. У 1972 – 1978 быў галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць”, у 1978–1990 – узначальваў дзяржаўны камітэт БССР на тэлебачанні і радыёвяшчанні.У 1976 годзе прымаў удзел у рабоце трыццаць першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1990 – пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН, з 1994 па 1995 – намеснік міністра культуры і друку Беларусі.

Зборнік “З любоўю і нянавісцю зямною” – другая паэтычная кніга паэта  выйшла ў 1963 годзе, у ей большая тэматычная шырыня, адчуваецца агульнае пастаўленне аўтара. Гэта связана з грамадзянскім тэмпераментам і з яго родам заняткаў, як прафесіянальнага журналіста. За чвэрць стагоддзя выдаў больш за 10 зборнікаў вершаў. Яго кнігі – “Дыханне” (1966), “Жніво” (1971), “Варта вернасці” (1978), “Гняздо для птушкі радасці” (1986), “Выбранае” (1998) – сваеасаблівы паэтычны летапіс жыцця пакалення, якое адчуло на сваіх плячах цяжар вайны і аднаўленне разбуранных гарадоў і вёсак, першае выйшла ў касмічную прастору. Многія творы Бураўкіна пакладзены на музыку кампазітарамі (І. Лучанок, Э. Ханок і іншыя) увайшлі ў яго песенны зборнік “Табе, Беларусь”.

Мова – душа народа.

У кожным слове корань ёсць.

І нельга сілай вырваць слова.

Якая Радзіма паэта – такі і сам паэт. Гэта даўняя ісціна. Полаччына – цемя нацыі, цемя Беларусі, гэта яна дала ўсходняму славянству Ф. Скарыну, гэта яна захавала чыстыю беларускую мову. Наогул са словам, з роднай беларускай мовай у паэта былі асаблівыя адносіны. Яна дала паэту адчуць радасць, сказаць нешта свае:

Слова наша роднае, хапала

На стагоддзі доўгія цябе.

Багдановіч, Колас і Купала

Прыпадалі да цябе ў журбе.

Словам пранікнённым, узнёслым, словам пяшчотным і гнеўным сцвердзіў паэт сваю любоў да Радзімы. Вернасць роднай мове праносіць ён праз усе жыццё, робячы ўсе, каб наша слова гучала шырока і далёка:

І сэнс не ў тым,

                          куда сягну,

Кім стану я ў наш век сталёвы,

А ў тым,               каб цвёрдую цану

Ніколі не згубіла слова…

Універсітэты і акадэміі будуць вучыць цябе роднай мове, але калі не ўспрыняў мову гэтую з матчыных вуснаў, з першакрыніцы, ніколі не будзеш адчуваць слова, дзе кожны гук ад матулі. Мова родная таму і завецца матчынай:

Матчына нявыцвілае слова,

Даўжнікі мы вечныя твае…

У слова Г. Бураўкіна цвёрдая цана, слову яго можна верыць, слоў яго чакаюць. Ён любіць слова да самазабыцця, да самаахвернасці:

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –

Шэпт дубравы і пчаліны звон –

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён…

Тэма кахання.

Сваі лепшыя вершы Г. Бураўкін стварыў пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, пра пакланенне жаночай красе, радасць першага кахання, калі для чалавека неяк нечакана ўсё адкрываецца і ўспрымаецца па новаму: сустрэча з любімым чалавекам, багацце пачуццяў, падкрэсленная беражлівасць да сяброўкі горач разлук – усё гэта адметныя рысы інтымнай лірыкі паэта. Вершы “Не, мы с табою не святошы”, “Месяц-жоўтая лодка”, “Такі спрадвечны лёс мужчын” – сабраны ў зборніку “Пяшчота”. У вершы “Вочы сінія-сінія” гаворыцца пра вернае каханне маладой прыгожай дзяўчыны: яе каханы загінуў на фронце, яна жыве адна, не хоча “ні прызнанняў, ні песен”, усё чакае і не можа дачакацца свайго абранніка:

А яна маладая ў сваёй прыгажосці,

Ні прызнанняў, ні песен не хоча яна.

Аднаго прычакаць бы ёй толькі ў госці,

Ды з зямлёю яго абвянчала вайна…

Такое сапраўднае каханне – найвышэйшы дар, які можа адзін чалавек даць другому:

Я не знаю,

                  быць можа, і праўда не трэба,

Ёй, прыгожай такой, адзінокаю жыць,

Я ж яе разумею,

                             і вельмі хацеў бы

Вось такое каханне ў жыцці заслужыць.

У вершы “Не, мы с табою не святошы” – аўтар раскрывае ўнутраны свет героя праз яго адносіны да прыроды і роднага краю, да сяброўства і кахання:

Не,

      мы с табою не святошы.

Мы прагну выпілі

                          да дна,

І ласку вечароў харошых,

І пацалункі давідна. 

У вершы “Месяц-жоўтая лодка” тэма кахання да дзяўчыны спалучаецца з яскравым апісаннем прыроды:

І цалую

             і шыю

                        і локці…

А ва ўсім вінаваты

Месяц – жоўтая лодка –

Ды салодкая мята.

У вершы “Такі спрадвечны лёс мужчын” гаворыцца пра тых, каго недачакаліся жанчыны з вайны, пра іх нялёгкі лёс:

У тым няма віны мужчын,

Зусім няма віны,

Што рана леглі на спачын

Пад сосны і кляны.

Песні.

Паэт пачаў пісаць песні ў юнацтве і ў самым першым сваім вершы ён гаворыць так:

І спяваў бы нястомней за ўсіх і званчэй,

Каб рабілася людзям ад песні лягчэй.

Лірыка Г. Бураўкіна шчырая і сярдэчная, і нарэшце, як кажуць, у жыцці каханне і добрая песня заўсёды ідуць побач. Можа, таму многія лірычныя вершы паэта былі пакладзены на музыку, напэўна і сам ён назаўсёды захаваў любоў да меладычнай народнай песні, что пачынаецца ў “Сівой даўніне”. Куда б ні кіравалі свой шлях, дзе б не шукалі натхнення, а знаходзім яго там, дзе нарадзіліся:

Шукаем сцежак невядомых,

Чужыя топчам бальшакі.

А песні нас чакаюць дома

Ля цёплай матчынай шчакі.

Песні паэта гучаць і на іменінах, і ў вясковай хаціне, на працэ і ў выкананні ансамбля “Песняры”. Гэта такія песні, як “Конь незацугляны”:

Праз палеткі і лясы,

Празлугі, паляны

Ты нясі мяне, нясі,

Конь незацугляны.

або  “Матылі”:

Ненавечна, ненавечна

Дні юнацтва адплылі,

Зноў агенчыкамі ўспыхнуць

Вяснавыя матылі, непаседы-матылі.

Пейзажная лірыка.

Пейзажная лірыка паэта ашчадная на фарбы, душэўная, бо ідзе яна з радзімы Г. Бураўкіна – паўночнай Беларусі, дзе заўсёды цанілася шчырасць, унутраныя багацці. Толькі вока паэта, закаханае ў свой край, можа ўбачыць у халодным краявідзе столькі цяплыні. Прырода ў разуменні паэта жывая, нераўнадушная, у яе свае багатае і змянлівае жыццё. У вершах прырода часта апяваецца як крыніца лірычнага перажывання, прычым найбольш блізкія паэту фарбы вясны і восені:

Ідуць дажджы,

                            Асенняя пара.

Заплаканыя вочы спахмурнелі.

Аўторка не адрозніш ад нядзелі,

Ад быльнага-шпачыльнага пяра.

Вылучаюцца вершы “Прадвесне”, “Сняжынкі на расстанне”, “Красавік”, “Асеннія грыбы”. Я жадаю нагадаць некалькі радкоў з верша “Снежынкі на расстанне”:

Сняжынкі на расстанне,

Дажджынак першы звон,

Салодкае вяртанне

У красавіцкі сон.

Сярод вершаў апошніх гадоў да пейзажнай лірыцы адносіцца верш “Гартае восень жоўтыя лісты…” , у якім аўтар гаворыць пра тое, як заціхае вецер, ціша селіцца ў душы і загараюцца на далёкім небе зоркі:

А цень лясоў ужо хавае стынь.

З лагчын плыве туман сівы і рэдкі.

Сціхае смех.

І ападаюць кветкі…

Гартае восень жоўтыя лісты…

Тэма рэвалюцыі.

Адзін з галоўных матываў грамадзянскай лірыкі Г. Бураўкіна – матыў вернасці ідэалам рэвалюцыі. І гэта не толькі ў творах, прысвечанных баям і паходам, юнацтву бацькоў – ідэямі рэвалюцыі прасякнута ўся яго творчасць, дзе галоўны герой – цвёрды ў сваіх перакананнях чалавек. Вылучаюцца вершы “Я з твайго неспакойнага племені” і “Камісары”. Для паэта не было шчасця большага, як связаць свой лёс з лёсам партыі, быць на перадавых рубяжах барацьбы за камунізм:

Я з твайго неспакойнага племені,

Хоць ля сэрца білет твой яшчэ не нашу.

Б’ецца ў жылах маіх

                                      кроў гарачая матчына

Твой кастрычніцкі вечны агонь…

Паэта хвалююць вобразы камісараў, слаўных рыцараў рэвалюцыі, байцоў за народныя інтэрэсы:

З гадоў, калі неба крамсалі

Узнятыя гневам клінкі,

Прыходзяць да нас камісары –

Духоўныя нашы бацькі…

Патрэбна разглядзець верш “Я камуніст” са зборніка “Варта вернасці”. У ім аўтар прызнае, што і сярод камуністаў ёсць яшчэ такія, што любяць пахваліцца партбілетам, гучна аб’явіць аб сваей прынадлежнасці да перадавых людзей нашай эпохі:

Я, камуніст

І не люблю хавацца.

Да, я прыйшоў пад Ільічовы сцяг

Не для таго,

                      каб глухнуць ад авацый, -

Каб несці рэвалюцыі прасцяг…

Паэт адчувае сябе заўсёды арганічнай часцінкай свайго народа. У вершы “Народ мой” праяўляецца шырокі погляд на пройдзены нашым народам гістарычны шлях. Мы можам ганарыцца: наш народ ніколі не пасягаў на чужыя землі і багацці, на чужую працу і славу, ніколі нікога не рабаваў. У сваей радаводнай ён мае не захопнікаў і прайдзісветаў “А плытагонаў і паэтаў, і штукатураў ганчарных спраў!”…

Народ мой,

                     дзякую табе

Што і на міг мне не дазволіў,

Каб я кагосьці абязволіў,

Жыў у кагосьці на гарбе.

Для новых пакаленняў Айчынная вайна – гісторыя, а для ўдзельнікаў, сведкаў, чыё дзяцінства яна апаліла – жывая памяць:

Якога колеру вайна?

Я б расказаў дачцэ нямала.

Ды на руках маіх яна

Ужо даўно спакойна спала.

Канцоўка верша вяртае нас да сённішніх дзён з іх клопатамі; аўтар выказвае пажаданне, каб дзеці і ўнукі ніколі не зведалі жахаў вайны, незлічоных страт і разбурэнняў:

Жыць і жыць…

Ды гатовы заўжды

За Радзіму сваю

                            без прынукі

Мы пакласці жыццё,

А гады…

Хай за нас дажывуць унукі.

Патрэбна адзначыць, што паэт не саромецца называць сябе камсамольскім трубачом і ў вершы “Я твой трубач, камсамол”:

Я твой трубач,

                          таварыш камсамол,

Што для мяне скупыя рамкі ўзросту,

Калі тваіх дарог крутыя вёрсты

Пазначаны гісторыяй самой!

Пакуль тваім агнём сагрэта сэрца,

Я буду ненасытна малады.

Аб працоўных буднях моладзі, яе далучанасці да ўсенароднага клопату ў пасляваенныя гады гаворыцца ў вершах “Студэнты ў калгасе” і “Сашка”. У першым захапленне дружнай працы пяці студэнтаў, у другім – працоўнай доблесці юнага цалінніка Сашкі:

Ён жа ў сцепі з сябрамі выцягваў на мокрых плячах,

Трактары з непралазнай гразі і завалаў бурана,

У дашчатых вагончыках мёрз па начах

І вясёлыя пісьма пісаў землякам-палачанам.

Тыя, хто пакарыў цаліну, з’яўляюцца, на думку паэта, важным звяном у пераемнай сувязі пакаленняў:

Не здымаў ён вясною па сутках з штурвала рукі

І не ведаў, што недзе пад Сожам і Шчарай

Выразалі з газеты ягоны партрэт хлапчукі,

Што гурбой на начлегах аб подзвігах мараць.

Беларусі.

Гісторыя Беларусі гераічная і драматычная і раскрыць яе толькі на мажорных нотах немагчыма. І наогул, цяжка гэта зрабіць у лірычным вершы, але важна даць адчуць знітаваннасць чалавека і радзімы, боль і радасць за яе, заўважыць новыя прыкметы Беларусі, паказаць, што даўняе прыроднае спалучаецца ў яе вобліку з новым, небывалым. Беларусь нельга уявіць без горкай памяці вайны, без Брэста і Хатыні. У вершы “Брэсту” аўтар піша:

Я кожны раз прыходжу да фартоў,

Стаю ля брамы доўга,

                                       як паломнік,

І кланяюся зноў зямлі святой,

Дзе кожны камень,

                                 як маўклівы помнік.

Любоўю да роднай Беларусі, глыбокім разуменнем яе гісторыі прасякнуты верш “Беларусі”:

У любві да цябе я не раз буду клясціся.

Не таму,

                каб ты помніла клятву маю.

Проста, дзе ні пабуду —

у Смаргоні ці ў Клясціцах,—

Я ўсё болей цябе пазнаю.

Проза паэта.

…Жывуць побач з намі салдаты,

Тыя, што помняць імёны паўшых.

У мастацкай прозе Г. Бураўкіна пакуль што небагатай па колькасці твораў над усім пераважае тэма вайны. Дэбютаваў ён у прозе апавяданнем “Мёртвыя жывуць”. Гераіня яго – старая вясковая жанчына Хвядося. Усіх яе родных забрала вайна: муж і сыны паляглі на фронце, а дачку Галю і дваіх яе дзяцей забіў паліцай, но дачка цудам выратавалася і доўга лячылася. Пасля вайны жыла па людзях, пасвіла каровы. Ёй пабудавалі хату, но жыццё не радавала яе. Праўдзіва перадае аўтар душэўны стан жанчыны, яе невясёлыя думкі, успаміны. Не можа яна забыць тую страшную ноч, калі арудаваў у яе хаце паліцай. Нарэшце да яе дайшлі чуткі, што бачылі паліцая ў Мінску. І яна едзе з-пад Дрысы на сустрэчу з сваім горкім мінулым. Спатканне было нечаканным, яна пазнала яго. Ён яе спачатку не пазнаў – лічыў, што забіў яе тады. Галя толькі і смагла вымавіць: “Звяруга”. А ён анямелы, з пабялелымі вуснамі ўпаў перад ёю: ведаў, што літасьці не будзе. Так заканчываецца апавяданне. Забітая паўстала жывой перад забойцам і ад яе суда не ўцячы, не схавацца.

У паэта ёсць верш, у якім ён гаворыць так пра гэтага паліцая:

Не збіраўся ні страляць, ні вешаць,

А страляў – хацеў ці не хацеў,

А цяпер – як ні малі, ні вохкай –

Не даруюць здрады ні на міг.

Казкі і лягенды. Сувязь з фальклорам.

Тры “Казкі пра Зая” – прыкметная з’ява ў беларускай дзіцячай літаратуры. Трылогія апавядае пра блізкі, зразумелы для дзяцей свет, выхоўвае любоў да прыроды, звяртае на сябе ўвагу. Ясная выснова твора “як бы цяжка не было, ведай, шчасце прыйдзе:

Дзе ходзіць добры лесавік,

Заве з бярэзніку русалку,

Дзе дрэва кожнае прывык

Лічыць жывым і родным змалку…

У казках, як і ў фальклоры, дзейнічаюць традыцыйныя персанажы: яна звычайна надзелены ўстойлівымі, звыклымі рысамі характару (ліса хітрая, воўк люты, заяц баязлівы, мядведзь – цар над усімі ляснымі жыхарамі). Асноўны матыў многіх беларускіх казак для дзяцей – услаўленне працы і працавітасці, старання, умення. Побач з працавітасцю ў народных казках апаэтызаваны дабрыня, спагадлівасць, сціпласць і нават безабароннасць. Заяц у народных казках баязлівы, пакрыўджаны, яго лёгка завесці ў зман, бо занадта даверлівы. Адпаведным чынам паводзіць сябе Зай і ў казках Г. Бураўкіна. У першай казцы “Зай і яблынька” расказваецца, як невясёлы зайчык сустракае асеннія халады:

На знаёмых сцежках ёсць,

Толькі журавіны,

Стала Заю холадна,

Стала Заю голадна.

Да характырыстыкі Зая дадаецца ў казцы такія яго рысы, як бестурботнасць, здольнасць задавальніцца нямногім – ласавацца ўначы карою дрэў, а днём – туліцца пад карчамі. Калі ж стала вядома, што за прыгоркам “салодкі сад”, то Зай страціў спакой, але яблыні і грушы ў садзе былі недаступнымі, абкручанымі яловымі лапкамі. І толькі адна тонкая яблынька засталася вольная ад іх. Нарэшце ўдача! Але тут Зай пачуў скаргу яблынькі:

Дык я тонкая зусім,

Што ж ты точыш зубы?

Ты ані не пад’ясі,

А мяне загубіш.

А тут яшчэ старая яблынька, што расла побач дала яму сваю нараду, і Зая не стаў губіць яблыньку:

Як бы цяжка не было,

Ведай, шчасце прыйдзе,

Не рабі ніколі зло

І слабых не крыўдзі.

У знак удзячнасці яна страсла для Зая спелы чырвоны яблык, што цудам захаваўся паміж галін. Шчаслівы Зай усведаміў ісціну, што не трэба рабіць зла, што за дабро плацяць дабром і што дабро не забываецца.

Другая казка “Як Заю хвост ратавалі” – гэта твор пра салідарнасць жыхароў лесу, пра спачуванне таму, хто трапіў у бяду. Зай пасля спаткання з лісою застаўся без хваста. Усе насельнікі леса абяцалі яму сваю дапамогу. Хітрая ліса пачала прасіцца, бо ўбачыла, што ўсе супраць яе:

Ну, навошта так сварыцца?

Я ж не вораг вам, звяры.

Вас усіх я паважаю,

Запрашаю да стала.

Ну, а хвост сягодна Заю

І сама б я аддала.

Трэцяя казка “Пра Зая і Хлопчыка Пецю”, які дапамог Заю выбрацца з-за карчоў і выхавацца ад ахотнікаў. Пеця пачаў разглядваць сваімі блакітнымі вачыма Зая:

І было ў яго поглядзе

Столькі светлай дабрыні,

Што даў Зай сябе пагладзіць,

Не пярэчачы ані.

Хлопчык стаў Заю сапраўдным сябрам, прынёс дамоў, пачаставаў морквай, капустай, укрыў сваім цёплым кажушком. Зай сагрэўся і прывык да Пеці, толькі Заю хацелася ў лес да сваіх лясных сяброў. Занудзіўся Зай, і Пеця аднёс яго ў лес і адпусціў:

Петрусёк пагладзіў Зая –

Будзе цяжка, прыбягай.

Сцежку знаешь? –Добра знаю.

Ну, бывай здаровы Зай!

Паміма казак Г. Бураўкін стварыў некалькі лягенд, у якіх праслежваецца цесная сувязь з фальклорам. Вылучаецца жартоўная лягенда “Рабіна-рабіна”:

Вятры развязалі стружкі.

Склявалі рабіну птушкі.

Гады ж не змянілі мянушкі –

Цвіце і цяпер на сугрэве

Рабіна рабога рабэ.

Паэмы.

Паэма “Чужая споведзь”.

Лірычны герой твора знаходзіць у руінах старага дома сшытак-споведзь чужога жыцця. Невядомы чалавек шчыра і спавядальна прызнаецца на старонках сшытка, што ён не задаволены пражытым жыццём і сабою. Лепшыя свае гады ён пражыў збоку ад эпохі, не лез у бойку. Быў ціхі, сціплы, нікому не дапамог, ніколі не ратаваў на беды. І цяпер, калі прыйшла пара аглянуцца на пражытае і падвесці рахунак, ён строга і бязлітасна судзіць сябе, шукая прычыну сваіх паводзін:

             Я ціхі.

Я не лез у бойку…

Дайшла да справаздач чарга –

І я стаю ў эпохі збоку,

Ні богу крыж,

                         ні чорту качарга.

Гэты персанаж даволі чулы і назіральны, ён быў у свой час несправядліва пакрыўджаны, усё гэта разам узятае зрабіла яго палахлівым, знявераным, душэўна зломленым:

А мне было хоць у палонку,

Я на шляхах жыцця загруз,

Быў на плячах маіх палону

І крыўд і страху страшны груз.

У запісах сшытка паўстае пытанне пра лёс пакаленняў на шляхах жыцця:

Ах, хлопцы, хлопцы…

                           Вашай праўдзе

Я не пярэчу ні на міг.

Папраўце, родныя, папраўце мяне

І двайнікоў маіх.

“А быць можа, над травой абочын ціха дагніём, як чарвякі, і на нас бязлітасна пракрочаць маладыя смелыя вякі” – на такой ноце заканчваецца запіс ў сшытку невядомага летапісцу.

Паэма “Ленін думае пра Беларусь”.

Г. Бураўкін адкрывае новыя магчымасці ўзбагачэння Ленініяны. У паэме шырэй, чым у ранейшых творах аб правадыру, ставіцца праблема ідэалу, чалавечай прыгажосці, гуманістычнага служэння Радзіме. Праз вобразы Леніна і Беларусі праглядываюцца ідэі грамадзянкасці. Паэма складаецца з 4-х частак, аб’яднаных паміж сабой адным вобразам і адной вялікай ідэяй: значэнне Леніна як геніальнага дзеяча для станаўлення нашай рэспублікі. У скупых лаканічных радках знаходзім глыбокую ленінскую ўпэўненасць у перамозе сацыялізма ў Беларусі. У тый цяжкі, напружаны час, калі кругом былі

Памылкі.

        Здрада.

               Сабатаж.

                       Няўдачы…

Па агульнаму прызнанню паэма – адна з лепшых старонак у беларускай ленініяны. Ленін быў цвёрда перакананы, што будзе

І росквіт,

                 і дастатак, і спакой.

І будуць прыязжаць у госці людзі

Пакранаць рэвалюцыю рукой…

Ён ведаў, што будзе нялёгка ісці першымі, “прадзірацца” праз невядомасць, рызыку, агонь. Але заўсёды верыў у справядлівасць партыі, у падтрымку народа. Ідэя ў паэме развіваецца ў 2-х часавых вымярэннях: імгненне-успамін, і выклік тэлеграмай прыехаць на першы Усебеларускі з’езд Саветаў. Тры вяршынныя постаці гісторыі і культуры – Ф. Скарына, К. Каліноўскі, Я. Купала – ўсіліваюць упамінанне пра народ, якому Кастрычнік даў права на прызнанне ў свеце. Паэма надзвычай чалавечная і аптымістычная. У ей побач з вобразам Леніна, вельмі чалавечнага, абаяльнага, малюецца вобраз змагаркі-Беларусі. У заключэнні паэт з прыхаванай смяшынкай скажа:

Можа, зморшчыцца строгі гісторык:

“Факты выбраў на свой капыл

Гэтак нехта напіша скора –

Ленін думаў і… пра Капыль…”

І ўжо ўпэўненна, палемічна даскажа:

Я, не крыўдзячы мудрай навукі,

На сябе адказнасць вазьму,

Ленін думаў

                      пра нас і ўнукаў,

Пра Капыль і Лагойск, і Карму…

“Паэма растання”.

Гэты твор прысвечаны першаму касманаўту свету Юрыю Гагарыну і ў значнай ступені ўвасабляе грамадзянскі і чалавечы ідэал аўтара. “Паэма растання” – гэта той выпадак, калі веліч рэальнага героя не так лёгка спастігнуць і знайсці яму адпаведныя вымярэнні. Напачатку – святло і цені, радасць і горыч жыцця:

Маладая вясна пазвоньвала ўладна

Ключамі сасулек у зацішку стрэх.

Шустрымі апалонікамі кроплі падалі

У пацямнелы наздраваты снег.

Таялі апошнія снегавікі, журчалі раўчукі, чуўся нясмелы птушыны спеў. Неба было высокае і бясхмарнае ў сакавіцкі дзень. Толькі добрае чакалася ад яго. А радыё прынесла горкую вестку: загінуў Юрый Гагарын…

Чакала высокае неба бясхмарнае

Гулкага жураўковага гімна…

А радыё

               хрыпла

                            аб’явіла:

Юрый Гагарын загінуў…

Спахмурнела ўсё вакол, прыціхла журчанне і спяванне. Здавалася, што сама прырода адчыла незваротнасць страты.

Юрыя Гагарына можна лічыць узорам усебакова развітай асобы: ясная і трывалая грамадзянская пазіцыя, пачуццё савецкага патрыятызму, прага пазнання і адкрыцця, чалавечнасць, дабразычлівасць, веданне тэхнікі, што ў наш век таксама важна, патрабавальнасць да сябе і да іншых:

А можа?

А можа?

Бывае ж цуд…

Але радыё паўтарала 

                                    словы

                                                панура

І былі бяссільныя ўсі багі.

Юра-а-а!

Юра!

          Не збераглі.

“Творчы поўдзень”.

- Дзе новыя вершы? –

                   Пытаецца грозна чытач.

Сёння паэзія Генадзя Бураўкіна ў самым поўдні, у якім «няма вячэрняй асцярожнасці і ранішняй туманнасці няма». А поўдзень—пара сталага роздуму над жыццём, над зробленым, пара сенавання, пара стагавання. Даверлівы з чытачом, як з самім сабой, паэт адкрываецца:

Ды мне не страшна:

                                     нешта застанецца

Пасля мяне ад дум маіх і спраў,

Ад парыванняў, што ў душы сабраў.

Я веру: нешта ў свеце застанецца...

Застанецца

                    на роднай зямлі грудок.

Застанецца

                    на роднай мове радок...

Вернасць роднай мове праносіць праз усё жыццё паэт Генадзь Бураўкін, робячы ўсё, каб нашае слова гучала шырока і далёка.

І па-бураўкінску шчыра гучаць радкі прызнання:

І сэнс не ў тым,

                           куды сягну,

Кім стану я ў наш век сталёвы,

А ў тым,

                каб цвёрдую цану

Ніколі не згубіла слова...

У слова Генадзя Бураўкіна цвёрдая цана. Слову Генадзя Бураўкіна вераць. Слова Генадзя Бураўкіна чакаюць.

Чакаюць, бо ведаюць — паэт заўсёды на ветраломным хрыбце часу, паэт заўсёды адчувае патрэбы часу і свайго чытача. Па-маладому задзірысты, па-сталаму глыбінны радок Генадзя Бураўкіна шукае сутычак з чэрствасцю і абыякавасцю, шукае адкрытага бою з бюракратамі, прайдзісветамі — даўнімі сваімі «ўлюбёнцамі».

Гістарычныя рашэнні XXVII з'езда КПСС, нечуваныя па сваёй глабальнасці і канкрэтнасці, асабліва запалі ў душу паэта-камуніста. Нікога не могуць пакінуць у спакоі радкі, поўныя рашучасці і непрымірымасці, радкі супраць прыстасаванцаў усіх масцей, супроць абурэлых, броненепрабіўных бюракратаў:

Меней слоў і паболей справы!—

Заклікае імклівы час.

Ды ўхмыляецца злева і справа

Бюракратаў тупая арава,

Неадпраўленая ў запас.

Затаіцца для іх не нова.

Ціха плодзяць на даўні лад

Пастанову за пастановай,

За дакладам— чарговы даклад.

У паперы ўлягаюць зацята,

Развярэджваюць сверб стары —

Ужо з новых прамоў цытаты

Засцілаюць прывычна сталы.

Зноў стагуюць інструкцый салому

Кабінетныя бугаі.

Так ім хочацца па-старому

У бясконцых нарад гаі...

Балабонства іх не стаміла —

Кожны ўсмак шчыраваць прывык.

І раскручваюць з новай сілай

Канцылярскі цяжкі махавік.

Да дзелавітасці, да актыўнасці грамадзянскай і творчай заклікае паэт. І колькі балючай праўды і выкрывальнай іроніі ў радках пра бяздумнага чыноўніка ад гаспадарання, ад навукі, ад культуры:

Яшчэ свярбіць бяздумнасці кароста,

Пяршыць у горле звычнае «Ура!».

За перамены ён бы грымнуў тосты,

Але для тостаў адышла пара...

Г. Бураўкін добра разумее сённішняе палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі. Патрэбна нагадаць некалькі радкоў з верша “Багоў сабе я выбраў сам”:

Цяжкі застой на Беларусі

Каторы год. 

У вершы «Беларусі 90-х гадоў» паэт бачыць свой выхад з гэтага крызісу, пасля якога стане свабоднай, магутнай

 
     
Бесплатные рефераты
 
Банк рефератов
 
Бесплатные рефераты скачать
| Интенсификация изучения иностранного языка с использованием компьютерных технологий | Лыжный спорт | САИД Ахмад | экономическая дипломатия | Влияние экономической войны на глобальную экономику | экономическая война | экономическая война и дипломатия | Экономический шпионаж | АК Моор рефераты | АК Моор реферат | ноосфера ба забони точики | чесменское сражение | Закон всемирного тяготения | рефераты темы | иохан себастиян бах маълумот | Тарых | шерхо дар борат биология | скачать еротик китоб | Семетей | Караш | Influence of English in mass culture дипломная | Количественные отношения в английском языках | 6466 | чистонхои химия | Гунны | Чистон | Кус | кмс купить диплом о language:RU | купить диплом ргсу цена language:RU | куплю копии дипломов для сро language:RU
 
Рефераты Онлайн
 
Скачать реферат
 
 
 
 
  Все права защищены. Бесплатные рефераты и сочинения. Коллекция бесплатных рефератов! Коллекция рефератов!