Чтение RSS
Рефераты:
 
Рефераты бесплатно
 

 

 

 

 

 

     
 
История развития телевидения в Беларуси

Побач са шпаркім развіццём радыёвяшчання ў пасляваенныя гады пачынае нараджацца новы від масавай інфармацыі – тэлебачанне, якое ў нашы дні становіцца адным з магутных сродкаў прапаганды і агітацыі. Сення усё насельніцтва краіны ахоплена тэлевізійным вяшчаннем. А ўсяго яшчэ якіх гадоў 40 назад тэлебачанне ў краіне рабіла першыя крокі.

Цікава ўспомніць некаторыя этапныя моманты з гісторыі развіцця беларускага тэлебачання. Запачынальнікам сучаснага электроннага тэлебачання лічыццца наш суайчыннік прафесар Пецярбургскага тэхналагічнага інсчтытута
Б. Л. Розінг, які яшчэ ў 1907 годзе прапанаваў выкарыстаць для перадачы і прыема адлюстравання на адлегласць электронна-прамяневую трубку. Але практычна ажыццявіць задуму вучонага было немагчыма з-за адсутнасці ў той час радыёэлектроннай і электравакуумнай тэхнікі. І толькі пасля Вялікай
Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі гэту ідэю на практыцы ажыццявіў малады вынаходнік Б. П. Грабоўскі. З группай іншых вынаходнікаў Ташкенцкага універсітэта ён стварыў так званы “катодны камутатар на тэлефота”.

На ленінградскім заводзе “Святлана” для ташкенцкіх вынаходнікаў былі выраблены электравакуумныя (катодныя) трубкі, радыёлямпы і іншыя прыборы.
26 ліпеня 1928 года Грабоўскі правёў паспяховыя выпрабаванні перадатчыка – на маленькім экране прыёмніка з’явілася адлюстраванне трамвая, які рухаўся.

Прамыслова прыгоднныя трубкі былі распрацаваны некалькі пазней, у пачатку 30-ых гадоў, савецкім вучоным С. І. Катаевым і інжынерамі П. В.
Шмакавым і В. П. Цімафеевым. Вучоныя ў 1931 годе сканструіравалі прамыслова прыгодную электронна-прамяневую трубку – “іконаскоп”.

Тэхнічным работнікам тэлебачання быў вядомы яшчэ адзін спосаб атрымання адлюстравання, так званы механічны. Гэты спосаб выкарыстоўваўся ў краінах Заходняй Еўропы. У Маскве таксама была абсталявана невялікая студыя. З 1 кастрычніка 1931 года адсюль вяліся перадачы праз шырокавяшчальную станцыю. Адлюстраванне было нямое, без гукавога суправаджэння. З-за абмежаваных магчымасцей механічнае тэлебачанне належнага развіцця не атрымала. І калі ў будучым паўстала пытанне аб будаўніцтве тэлецэнтраў ў Ленінградзе і Маскве, у іх заклалі электронную сістэму перадачы.

15 жніўня 1932 года пачалася перадача ў эфір рухомых адлюстраванняў – тэлекіно. Перадачы ўсе яшчэ нямыя.

15 лістапада 1934 года праведзена першая ў СССР тэлевізійная перадача з гукавым суправаджэненем.

Ў 1936 годзе ў маскве пачалося будаўніцтва першага тэлевізійнага цэнтра на Шабалаўцы, які меў небывалы павільён у 300 квадратных метраў, аснашчаны ўжо больш дасканалай апаратурай і магутнымі вентылятарамі.
Прасторны павільён намнога ўзбагаціў магчымасці творчых работнікаў тэлебачання – можна было паказваць спектаклі тэатраў з усімі дэкарацыямі. А калі камер стала тры, з’явілася магчымасць тэлевізійнага мантажу. Да гэтага часу таксама адносяць усталяванне на тэрыторыі СССР першых 100 телевізараў.

25 сакавіка 1938 года Маскоўскі тэлецэнтр правёў вопытную перадачу фільма “Вялікі грамадзянін”.

1 верасня 1938 года ўступіў у строй Ленінградскі тэлецэнтр са студыяй.
Перадача вялася адзінай камерай, устаноўленнай на нерухомым штатыве. Калі рэжысер хацеў паказаць асобу буйным планам, акцёру трэба было самому падысці да камеры. Для змены кадра аб’яўляўся перапынак у перадачы.

Паспяховае развіцце савецкага тэлебачання спыніла вайна. У перыяд барацьбы з фашысцкімі акупантамі тэлевізійныя перадачы не праводзіліся ні ў адной краіне Еўропы, у тым ліку і ў Савецкім Саюзе. Толькі ў 1945 годзе
Маскоўскі тэлецэнтр першы ў Еўропе аднавіў свае рэгулярныя тэлевізійныя перадачы.

У 1951 годзе пачаў працаваць яшчэ адзін тэлевізійны цэнтр - у Кіеве.
Асабліва хуткі рост перадаючай і прымаючай тэлевізійнай сеткі пачаўся з сярэдзіны пяцідзесятых гадоў. У гэты час паспяхова вяліся будаўнічыя работы па ўзвядзенню тэлецэнтраў у Рызе, Харкаве, Свярдлоўску, у сталіцы нашай рэспублікі – Мінску.

...У аднаго з мінскіх журналістаў захаваўся цікавы фотаздымак, зроблены ў 1954 годзе: ля падножжатэлевізійнай вежы радыёрэпарцер бярэ інтэрв’ю у брыгадзіра будаўнікоў, якія пачалі ўзводзіць Мінскі тэлецэнтр.
За спінамі ўдзельнікаў гутаркі – у рыштаваннях будоўлі будучая плошча
Перамогі. У 1955 годзе на беразе ракі Свіслач вырас чатырохпавярховы будынак з калонамі. У ім размясціўся апаратна-студыйны комплекс, памяшканні для рэдактарскага і рэжыссёрскага саставу, рэпетыцыйныя фае. І хоць яшчэ не ўсе работы былі закончаны, у нядзелю 1 студзеня 1956 года дыктар Т. П.
Бастун упершыню звярнулася да тэлегледачоў Мінска:

“Добры вечар, дарагія таварышы! Віншуем вас з Новым годам! Пачынаем нашы пробныя перадачы. Сення вы ўбачыце кіначасопіс “Навіны дня” і ў 19 гадзін 40 мінут – мастацкі фільм “Пакаленне пераможцаў”...

Пачаўся першы год жыцця Беларускага тэлебачання, перадачы якога прымалі на той час 4,5 тысячы гледачоў. Перадасы перадаваліся не кожны дзень і былі не вельмі працяглымі і ў асноўным складаліся з паказу канцэртаў і тэлеспектакляў на кінаплёнцы, якая дасылалася з масквы, а таксама кінафільмаў і часопісаў, што былі ў мясцовым кінапракаце. Але з першых крокаў вялася настойлівая работа па пераўтварэнню тэлебачання ў сапраўдны сродак массавай прапаганды, шукаліся спецыфічныя формы выразнасці, каб шырэй і паўней адлюстроўваць жыцце нашай рэспублікі.

Нараджэнне тэлебачання азначала нараджэнне новых прафесій – тэлерэдактараў, рэжыссераў, гукарэжыссераў, аператараў, мастакоў, дыктараў, камментатараў. У рэспубліцы ні адна навучальная ўстанова такіх спецыялістаў не рыхтавала. І штаты папаўняліся за кошт радыё, друку, кіно, тэатру. На пасады рэдактараў напраўляліся, як Вы здагадваецеся, камуністы рэдакцый газет, радыё, парційныя работнікі, якім трэба было авалодваць гэтай новай і цяжкай справай.

Першым дырэктарам Мінскай студыі тэлебачання (МСТ) быў зацверджаны намеснік старшыні Галоўнага Упраўлення радыёінфармацыі Міністэрства культуры БССР М. І Досін (на гэтай пасадзе ён працаваў з кастрычніка 1955 года да снежня 1960 года). Сярод самых першых працоўнікаў студыі былі Я. В.
Бунін, М. А. Карпук, І. В, Ахрэм, В. І. Антонаў, Г. Ф. Шалковіч, Н. М.
Пінігін, Н. А. Краско, О. П. Захарава.

Кадры давала ў першую чаргу радыё. Так, напрыклад, рэдактар палітычнага вяшчання В. І. Няміра быў зацверджаны галоўным рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання. Прыйшлі працаваць на студыю рэжыссёр
Беларускага радыё В. В. Кухтто і іншыя, газетчыкі В. К Плешавеня, Н. Е.
Латукоўскі, Н. К Пятніцкі.

У 1960 годзе на пасаду дырэктара быў зацверджаны В. Л. Палесскі-
Станкевіч.

У чэрвені 1957 года ў адпаведнасці з рашэннем Савета Міністраў СССР ў рэспубліцы быў створаны Камітэт па радыёвяшчанню і тэлебачанню пры Савеце
Міністраў БССР (Міністэрства культуры было вызвалена ад кіраўніцтва справамі радыёвяшчання і тэлебачання). Але пытанне з кадраму па іншаму стаяла востра.

У 1962 годзе выйшла пастанаўленне ЦК КПСС “Аб мерах па дальнейшаму паляпшэнню работы радыёвяшчэння і тэлебачання”. У сувязі з гэтым пашырыўся прыём рэдактараў тэлебачання ў вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС, а таксама ў рэспубліканскія партыйныя школы, у тым ліку і у Мінскую партыйную школу. З 1966 года вядучыя супрацоўнікі Камітэта па радыёвяшчанню і тэлебачанню пры Савеце Міністраў сталі запрашацца ў Мінскую ВПШ для чытання лекцый па курсу “Змест і формы работы савецкага радыёвяшчання і тэлебачання”, а таксама для правядзення практычных заняткаў са слухачамі аддзелаў друку, радыё і тэлебачання”.

ЦК КПБ, улічваючы ўсё нарастаючае значэнне тэлебачання, якое, як і радыё, станавілася магутным сродкам ідэалагічнага ўздзеяння, 6 мая 1967 года прымае рашэнне “Аб палепшанні падрыхтоўкі журналістаў і паліграфістаў у рэспубліцы”. У рашэнні гаварылася: “Даводзім да ведама, што Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР ператварыла аддзел журналістыкі
Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя В. І. Леніна ў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, і павялічыць прыём студэнтаў на гэты факультэт з новага навучальнага года на 25 (?) чалавек...Арганізаваць на факультэце падрыхтоўку кваліфіцыраваных літаратурных супрацоўнікаў радыёвяшчання і тэлебачання. У гэтых мэтах разглядзець пытанне аб стварэнні ў саставе факультэта журналістыкі адпаведнай кафедры... ”. У 1968 годзе на факультэце журналістыкі была створана кафедра тэорыі і практыкі радыёвяшчання і тэлебачання.

Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы.

У 1957 годзе ў Мінску было 6 тысяч тэлевізараў. Праз два гады ў рэспубліцы будзе зарэгістрыравана 30 тысяч тэлевізараў, ахоп тэлевізійным вяшчаннем складзе каля 1 млн. чалавек.

Першаапчаткова радыус прыёму перадач быў абмежаваны. Тэхнічная недасканаласць уплывала на якасць перадач, на самі умовы распаўсюджання праграмм, асабліва Цэнтральнага тэлебачання. Напрыклад, 7 сакавіка 1963 года была сарвана трансляцыя (перапынена праз 6 хвілін пасля пачатку) з
Масквы спектаклю Маллога тэатру “Картачны домік”: выйшла з строю радыёрэлейная лінія. Гэта бы ў не адзіны выпадак, калі радыёрэлейная лінія не наладжвала трансляцыі маскоўскіх перадач, вяла іх без належнай якасці.
Падобны прыклад тыпічны для таго часу: толькі за 1962 год тэхнічныя спыненні радыёрэлейная лініі склалі 28 гадзін 30 хвілін. Пакідалі жадаць лепшага і тэлевізары, якія выпускаліся радыёзаводамі. Якасць, надзейнасць, тэрмін службы тэлевізараў “Нёман”, і “Беларусь-5” не адказвалі патрабаванням. Значная іх колькасць рамантавалася яшчэ да заканчэння шасцімесячнага гарантыйнага тэрміну, увесь час ішлі скаргі. У сувязі з гэтым вялася пастаянная і напружаная работа па паляпшэнню матэрыяльна- тэхнічнай базы, павелічэнню аўдыторыі.

Асабліва хуткае развіцце беларускае тэлеабчанне атрымала ў 1960-1970- ых гадах. У гэтыя гады развіцце тэлебачання адбывалася ішло па праграме тэлефікацыі: у мэтах пашырэння зоны прыёму ў Беларусі ўзводзіліся рэтрансляцыйныя станцыі. Так у 1958 годзе пачаў перадачы тэлевізійны цэнтр ў Гомелі. Затым у гарадах Баранавічы, Гродна, Магілёве, Віцебску, Бабруйску з’яўляюцца рэтрансляцыйныя станцыі, 10 рэтранслятараў малой магутнасці пабудаваны ў іншых гарадах рэспублікі. Праграма тэлефікацыі дазволіла ахапіць тэлевізійным вяшчаннем больш паловытэрыторыі, у насельніцтва налічвалася 70 тысяч тэлевізараў. Адкрыліся шырокія магчымасці для абмену праграмамі паміж студыямі, для вызаду на усесаюзны экран (з 1961 года перадачы ЦТ трансліруюцца на рэспубліку, а ў 1962 годзе Мінская студыя выходзіць на усесаюзны экран).

У сакавіку 1964 года ЦК КПБ ператварыў Мінскую студыю тэлебачання ў студыю Беларускага тэлебачання.

Да сярэдзіны 70-ых гадоў насычанасць тэлевізарамі ў рэспубліцы была высокай: 1 млн. 585 тыс.; тэлевізар мелі кожныя 70 сем’яў з 100; 95% тэрыторыі рэспублікі было ахоплена тэлевізійным вяшчаннем.

У 1978 годзе ў строй увайшоў новы, аснашчаны сучаснай тэхнікай, апаратна-студыйны комплекс Беларускага радыётэлецэнтра, які даў магчымасць значна палепшыць якасць тэлевізіўнага вяшчання і арганізаваць перадачу рэспубліканскай перадачы каляровага тэлебачання.

У цэтым па краіне: будаванне тэлецэнтраў ў 70 гады спынілася, а маламагутныя былі нават зачынены. Асноўная ўвага была накіравана на пераабсталяванне тэлецэнтраў, а ахоп насельніцтва тэлебачаннем ішоў шляхам рэтрансляцыі праграм пры дапамозе спутнікавай сувязі. Мясцовыя тэлестудыі атрымалі шмат новай тэхнікі: 102 каляровыя перасоўвальныя тэлевізійныя станцыі, 144 відэамагнітафоны, 88 каляровых студыйных апаратных, 1187 кінакамер, зрасходавана 358 млн. рублёў.

Такім чынам, да 1980-ых гадоў матэрыяльна-тэхнічная база БТ значна вырасла. Практычна у любым населенным пункце можна было прымаць тэлевізійныя – дзве праграмы Цэнтральнага тэлебачання і рэспубліканскую.
Аднапраграмнае вяшчанне ахоплівала 96% тэрыторыі рэспублікі, двухпраграмнае – 76%, і трохпраграмнае – 32% (Мінск і Мінская вобласць).

Рэканструкцыю прайшлі абласныя тэлерадыёцэнтры. Так, напрыклад, ў 1983 годзе стаў шырэйшы выбар тэлеперадач у жыхароў Віцебшчыны: да дзвюх праграм
– першай агульнасаюзнай і рэспубліканскай - дабавілася другая праграма
Цэнтральнага тэлебачання. Замест старой стометровай антэны была ўстаноўлена апора вышынёй 245 метраў, уведзена у эксплуатацыю новая тэлевізійная станцыя з перадачыкамі вялькай магутнасці. Так, як і на Цэнтральным тэлебачанні, усе больш тэлепраграм вырабляецца не на кінаплёнцы, а на магнітнай выдэаленце, што дазваляла скараціць затраты на падрыхтоўку перадач, і паскорыць тэрмін іх стварэння, і павысіць якасць каляровага адлюстравання.

На першых этапах свайго развіцця беларускае тэлебачанне выступала галоўным чынам як рэтранслятар тых ці іншых падзей і твораў мастацтва, таксама шукала формы стварэннчя забаўляльнай інфармацыі. Тады экран быў не простым тэхнічным канонам у перадачы ведаў.

Спачатку было падражняльніцтва (не было свайго вопыту). Фарміраванне ўласных тэлевізійных жанраў пачынаецца ў 60-ых гг., калі журналісты рэспублікі вынаходзяць магчымасць адлюстроўваць асноўныя пытанні сучаснасці з дапамогай арыгінальных, уласных тэлебачанню сродкаў выказвання.

Для гэтага яны звяртаюцца ў першую чаргу да дакументальнага жанра і, супастаўляючы рэальныя жыццё выя факты, пачынаюць узнімаць у перадачы сур’ёзныя грамадскія пытанні, уцягваць чытачоў у творчае абдумванне сучаснасці. Уведзеныя ў рамкі рубрык і цыклаў, гэтыя дакументальныя перадачы садзейнічалі садзейнічалі больш глыбокаму адлюстраванню падзей, якія адбываліся ў жыцці рэспублікі.

“Інструмент зрокавага ўздзеяння” патрабаваў не прастой інфармацыі, выказанай словам, а непасрэдна зрокавай інфармацыі. На першы момант гэта быў дыктар, які чытаў паведамленні. Тым не менш прынцыпіяльных адрозненняў паміж газетнай інфармацыяй і тэлевізійнай не існавала. Тэкставая інфармацыя без маляўнічага матэрыялу, характэрная для пачатковага перыяду развіцця тэлебачання, захавалася ў пэўных параўнальна адасобленых масштабах і па гэты дзень у інфармацыйных выпусках. Нават пры самай сучаснай тэхнічнай абсталяванасці бывае немагчыма, а іншы раз і неабавязкова фіксіраваць на кінаплёнку некаторыя падзеі з-за аддаленасці аб’екта, раптоўнасці падзеі і г.д. Але не адклікнуцца на гэту падзею зусім служба навін не можа. Прыходзіцца выкарыстоўваць адзіную магчымасць – чытаючага дыктара ў кадры.

Адна з самых папулярных форм тэлевізійных перадач – публіцыстыка. На
Беларускім тэлебачанні пачатак ёй паклалі паэты Пятро Глебка і Пятрусь
Броўка, якія першымі з пісьменнікаў рэспублікі выступілі перадгледачамі з палымяным паэтычным словам. Пятро Глебка пазнаёміў з урыўкам з паэмы
“Мужнасць”. Пятрусь Броўка прачытаў свой пераклад паэмы Маякоўскага
“Уладзімір Ільіч Ленін”.

З таго часу беларускія пісьменнікі і паэты – Пятрусь Броўка, Максім
Танк, Аркадзь Куляшоў, Іван Мележ, Іван Шамякін, Максім Лужанін, Янка Брыль і многія іншыя аказваюць дзейсную дапамогу журналістам рэспубліканскага тэлебачання непасрэдным удзелам у жыцці студыі.

Першыя крокі тэлебачання каштоўныя перш за ўсё тым, што ў гэты перыяд ішлі настойлівыя пошукі метадаў падрыхтоўкі перадач, вызначаліся формы і стыль размовы з тэлегледачом, вырашалася задача найпершай важнасці – даць насельніцтву інфармацыю па самых актуальных праблемах дня.

Усе мацней заяўляла аб сабе тэлевізійная дакументалістыка ў стварэнні зборных праграм – тэлечасопісаў. Цікава адзначыць, што самым першым з часопісаў быў “Піянерскі касцёр”, які выйшаў у эфір 30 красавіка 1956 года. Пазней з’явіліся тэлечасопісы і іншых напрамкаў: “Мастацтва”,
“Фізкультура і спорт”, “Веды”, “Для Вас, жанчыны”. Сярод інўшых форм вяшчання вядучае месца займалі тэлевізійныя спектаклі, з якімі Мінская студыя выходзіла на экран амаль кожны месяц.

Важнае месца ў перадачах таго часу займала падрыхтоўка да YI
Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве. У праграмах Мінскай студыі сістэматычна паведамлялася аб тым, як юнакі і дзяўчаты Беларусі ўдзельнічаюць у інтэрнацыянальным руху за мір, падрабязна асвятляўся ў кінарэпартажах кінафестываль беларускай моладзі.

І вось настаў дзень 28 чэрвеня 1957 года. Уся увага планеты была прыкавана да сталіцы Савецкага Саюза Масквы, дзе на вуліцах і плошчах, у парках і ў канцэртных залах разлілося разнамоўнае свята юнацтва планеты.
Мінчане,седзячы ля сваіх тэлевізараў, змаглі ўбачыць урачыстае адкрыццё YI
Сусветнага фестывалю моладзі. Гэта была першая трансляцыя тэлепраграмы з
Масквы, якую прынялі ў Мінску.

Як жа была арганізавана гэта перадача?

У той час радыётэхніка ўжо ведала шэраг сістэм перадачы адлюстравання на вялікія адлегласці – па кабелю і па рэлейных магістральных лініях. Для таго, каб злучыць радыёрэлейнай лініяй лініяй Мінск з Масквой, неабходна было пабудаваць 15 прамежкавых прыёмаперадаючых станцый, што ў той час нельга было ажыццявіць. Інжынерна-тэхнічныя работнікі вырашылі гэтае пытанне вельмі дасціпна, а галоўнае – хутка. Была ўзведзена рэтрансляцыйная станцыя ш Смаленску, а дзве іншыя прамежкавыя прыёмаперадаючыя станцыі ўсталяавлі на самалётах, якія на вышыні 2500 – 3000 метраў ажыццяўлялі сувязь паміж Масквой і Смаленскам, Смаленскам і Мінскам і забяспечылі нармальнае праходжанне сігналу па ўсёй трассе.

Ад перадачы да перадачы расла папулярнасць Мінскага тэлебачання. Яго магчымасці асабліва пашырыліся, калі з’явілася перасоўная тэлевізійная станцыя – ПТС, якая дазволіла весці трансляцыю футбольнага матча, цыркавога прадстаўлення, спектакля. Пачалі трансліравацца ўрачыстыя сходы, спартыўныя спаборніцтвы, тэатральныя прадстаўленні, масавыя святы. З’явілася магчымасць паказваць оперныя спектаклі.

Спачатку ПТС так і курсіравала з тэатра на стадыён, затым у цырк, у бассейн. І вось аднойчы аўтобусы заехалі ў двор радыёзавода, тэхнікі працягнулі кабель у цэх, устанавілі і наладзілі камеры, і тэлегледачы ўбачылі на экранах, як рабочыя збіраюць беларусскія тэлевізары. Гэта быў першы рэпартаж з рабочага прадпрыемства і трансліраваўся ён 11 жніўня 1958 года. З таго часу рэпартаж з завода, фабрыкі, камбіната, з будоўлі, калгаса стаў адным з самых папулярных жанраў тэлевізійнага вяшчання. Амаль кожны дзень нараджаліся ў той час новыя цыклы і рубрыкі. У сувязі з гэтым
Камуністычная партыя заклікала інфармаваць беларускае насельніцтва аб тым, што адбываецца у рэспубліцы. Асабліва падкрэслівалася важнасць тэм прамысловасці і новабудоўлі. Работнікі студыі бывалі ўсюды. Стваралася хімічная прамысловасць – будаваўся нафтаперапрацоўчы завод, перакладваўся газаправод, ўзводзіўся Салігорскі калійны, Васілевіцкая і Бярозаўская электрастанцыі...

Напрыклад, цыкл “Гэта зроблена ў Беларусі” адлюстроўваў поспехі беларускай індустрыі. Аўтазаводы з гордасцю расказвалі пра 40-тонны самазвал МАЗ-530. гэта машына атрымала ўсеагульнае прызнанне як у нашай краіне, так і далёка за яе межамі.

Адной з задач беларукага тэлебачання канца 50-ых гадоў было культурнае, маральнае выхаванне насельніцтва. У сувязі з гэтым быў арганізаваны тэлевізійны універсітэт навукі і культуры (сумесна з рэспубліканскім міністэрствам і таварыствам “Веды”). З экрана тэлевізара слухачы ўніверсітэта мелі магчымасць знаёміцца з дасягненнямі навукі, вучыліся слухаць і разумець музыку, разбірацца ў жывапісе і графіцызнаёміліся з лепшымі творамі драматургіі і кінамастацтва.

60-ыя гады.

У развіцці беларускага тэлебачання яны характэрныя тым, што ў рэдакцыях вызначыліся такія пастаянныя цыклы, як сельскі клуб “Колас”, “Літаратурная
Беларусь”, “Народны кантроль”, тэлевізійны конкурс па дзіцячых рухомых гульнях “Вас выклікае Спартландыя”.

У 1961 годзе Мінск быў злучаны радыёрэлейнай лініяй з Масквой. У
Беларусь прыйшла першая праграма Цэнтральнага тэлебачання. У гэты час зарадзіліся творчыя сувязі з тэлестудыямі братскіх рэспублік. Асабліва цеснымі былі яны з Літвой. 12 верасня 1962 года ўпершыню праводзілася міжрэспубліканская пераклічка Мінск – Вільнюс.

4 кастрычніка 1962 года Мінская студыя ўключылася ў агульнасаюзную шотыднёвую перадачу “Эстафета навін”, а 23 кастрычніка быў упершыню паказаны на Маскву “Блакітны агеньчык”. Радыёрэлейныя лініі адкрылі дарогу тэлебачанню Беларусі не толькі на экраны Цэнтральнага тэлебачання, але і іншых краін Савецкага саюза.

У 1961 годзе тэлевізійная сетка СССР была злучана з сістэмай
Інтэрбачання і Еўрабачання. Пачатак гэтаму супрацоўніцтву паклала трансляцыя тэлевізійнай перадачы пра сустрэчу ў Маскве першага ў свеце касманаўта Юрыя Гагарына.

Першы выхад Беларускага тэлебачання на Інтэрбачанне адбыўся ў 1962 годзе. Хутка тэлецэнтры Мінска, Гомеля, Брэста і Віцебска таксама былі ўключаны ў тэлевізійную сетку Інтэрбачання. Гледачы Польшчы, Балгарыі,
Чэхаславакіі і іншых краін сацыялістычнай садружнасці ўбачылі такія перадачы, як “Беларукі балет”, канцэрты “Беларуская лірычная”, “Спявае
Зіновій Бабій”, тэлефільмы “Тры волаты”, “Дваццаць мірных гадоў” і іншыя.

Трэба заўважыць, што праграмы з Мінска на фестывалях рэспублік, праводзімых Цэнтральным тэлебачаннем, атрымлівалі высокую ацэнку.

Значны ўплыў на якасць кінапрадукцыі Беларукага тэлебачання аказала стварэнне ў 1965 годзе Галоўнай рэдакцыі “Тэлефільм”, якая пачала вытворчасць дакументальных і мастацкіх фільмаў, а таксама канцэртных праграм для тыражу на студыях тэлебачання усіх саюзных рэспублік. Ужо з першых гадоў свайго існавання “Тэлефільм” добра зарэкамендаваў сябе як на міжрэспубліканскіх, так і на ўсесаюзных кпінафестывалях. Сярод лепшых былі адзначаны на гэтых аглядах “Чалавек нараджаецца для шчасця”, “Апавяданне пра зялёны дом”, “Запруда”.

Паняцце “тэлевізійны фільм” прыйшло да масавага гледача ў сярэдзіне 60- ых гадоў, калі на шэрагу кінастудый краіны былі створаны аб’яднанні тэлевізійных фільмаў, што было выклікана жыццёвай неабходнасцю пастаянна бачыць у праграме мастацкія і дакументальныя стужкі, якія, як сцвярджаюць сацыёлагі, з’яўляюцца адным з любімых відаў відовішча.

У ліку ўзнікшых у рэспубліцы аб’яднанняў і творчае аб’яднанне тэлефільмаў кінастудыіі “Беларусьфільм”, арганізаванае у 1966 годзе, і аб’яднанне “Тэлефільм” Беларускага тэлебачання Дзяржкамітэта СМ БССР па тэлебачанню і радыёвяшчанню, створанае ў 1967 годзе. Сёння ў іх творчым спісе дзесяткі паўметражных (у тым ліку і шматсерыйных) і кароткаметражных стужак, сярод якіх найбольш знаёмыя нам “Руіны страляюць” І. Чацверыкава;
“Доўгія вёрсты вайны” А. Карпава; “Прыгоды Бураціна”, “Чырвоны Капялюшык”,
“Зорны хлопчык” Л. Нечаева; “Крах” В. Карпілава і ішныя.

Станаўленне тэлекіно было нялёгкім. Тэлефільм паступова набываў сваю самастойнасць у русле адзінай цэласнай тэлевізійнай праграмы, у цесным яе кантакце з інфармацыйна-публіцыстычнай зонай. Тэлефільм, у адрозненне ад кінафільма, усе больш адчуваў сябе неад’емнай часткай тэлевізійнай праграмы з яе пэўнымі рысамі дня, тыдня, месяца, года, яе разгорнутасцю перад гледачамі ў цэлым па часе. У канцы 60-ых гадоў тэлефільм як новае адгалінаванне экраннага мастацтва набыў новыя магчымасці ў параўнанні з кінафільмам: унутраную арыентаванасць на формы дыялога з гледачом (адсюль нярэдкае ўвядзенне каментатара, асобы ад аўтара і г. д.), цыклічнасць, дзяленне на асобныя серыі.

Ігравы тэлефільм у Беларусі пачаў сваё існаванне з “малых форм” – мініяцюры, навелы і іншых. А вось у ліку першых на “Тэлефільме” Мінскай тэлестудыі былі пастаўлены навелы “Снежны конь” (1966) і “Зімні дуб”(1967)
– своеасаблівыя тэлевершы з лірычным, паэтычным аўтарскім светаадчуваннем.

Тэлесерыялы – былі цікавымі з пункту гледжання сюжэтнай арганізацыі і прынцыпаў злучэння асобных серый у адзінае мастацкае цэлае. Першая ластаўка ў стварэнні арыгінальнага дакументальна-ігравога відовішча быў у 1967 годзе тэлевізійны фільм - спектакль “Крах”. У 1971 годзе з’явілася “Уся каралеўская раць”, пазней – “Вашынгтонскі карэспандэнт”.

Экранізацыі. У тэлевізійным кіно займаюць значнае месца. Першая экранізацыя была у 1970 годзе (Я. Купала “За шчасцем, за сонцам”). Пазней былі экранізіраваны многія творы беларускіх аўтараў: Я. Купала “Гусляр”,
“Паўлінка”; В. Быкаў “Жураўліны крык”, “Воўчая зграя”, “Пастка”,
“Альпійская балада”; В. Дунін-Марцінкевіч “Пінская шляхта”; М. Гусоўскі
“Песня пра зубра”; І. Мележ “Людзі на балоце” і іншыя.

Дакументальныя фільмы. Станаўленне прыходзіца на 60-ыя гады і адбылося яно на базе інфармацыйна-публіцыстычных праграм эфірнага тэлебачання. З аб’яднаннем арганізацыі “Тэлефільм” сістэматычна пачынаюць стварацца тэлевізійнныя дакументальныя стужкі, як поунаметражныя, так і кароткаметражныя. Першы дакументальны фільм выйшаў у 1945 годзе (“Гнашы дзеці”).

Шмат фільмаў гэтага жанру было пра Вялікую айчынную вайну (“Дзеці
Брэсцкай крэпасці”, “Хлапчукі, хлапчукі”, “Поле боя – поле жыцця”, “Салдаты
Перамогі”), аб касманаўтах і навуковых праблемах...Дарэчы, у 1980 годзе на экранах з’явіўся дакументальны фільм “Эстафета”. Фільм быў аб вучоных- фізіках нашага роднага Беларускага Дзяржаўнага універсітэта.

Музычныя тэлефільмы. Хутка пасля з’яўлення тэлебачання ў нашай краіне стала зразумела, што музыка мае шматлікія формы “існавання” на экране, а таксама добрыя магчымасці для стварэння настроя гледачоў, афарбоўкі тэлепраграмы, кінавобраза і г. д. Тут можна выдзеліць такія жанры, як тэлефільм-канцэрт, телеперадача-канцэрт, фільм-канцэрт, музычна- забаўляльна перадача і інш. Гледачы мелі магчымасць знаёміцца з такімі музыкальнымі перадачамі і фільмамі, як
“Песні Ігара Лучанка”, “Верасы”, “Харошкі”, “Свята на Палессе” і іншымі.

Дзіцячыя фільмы. У пасляваенныя гады разгарнулася работа па стварэнню кінастужак для дзяцей на кінастудыі “Беларусьфільм”. “Дзеці партызана” - першы фільм, які быў прадстаўлены увазе маленькіх гледачоў у 1954 годзе.
Потым з’явіліся “Міколка-паравоз”, “вуліца малодшага сына”, “Увага! У горадзе – чараўнік!” і іншыя.

Мастацкія фільмы. Самыя першыя ў гэтым жанры – “Новы дом” (1947);
“Канстанцін Заслонаў” (1949). Да нашых дзён дайшлі такія мастацкія стужкі, як “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, “Хто смяецца апошнім”, “Палесская легенда”, “Наперадзе – круты паварот” і іншыя.

Якая ж была тэматыка ў беларускага тэлебачання?

Па першае, гэта ваенна-патрыятычная тэма. З экрана тэлевізара пастаянна гучалі расказы пра гады барацьбы з фашызмам, выступалі удзельнікі баёў, былыя партызаны, салдаты і афіцэры, падпольшчыкі.

Тэма сельскай гаспадаркі і яе выдатных працаўнікоў на той час таксама была вельмі актуальнай. “Стаханаўцы” і актывісты, ударнікі і трактарысты –
“вось тыя, кім па сапраўднаму павінна ганарыцца наша грамадства!”, - данасілася з блакітнага экрана савецкага чалавека.

Па-трэцяе (і як я казала ўжо раней), эканамічная тэма. Магутныя” савецкія прадпрыемствы апярэджваюць час! Нас буржуям не дагнаць! У перадачах, напрыклад, на прамысловыя тэмы вялікая ўвага надавалася сацыялістычнаму спаборніцтву на прабпрыемствах рэспублікі, праблемам навукова тэхнічнага прагрэсу, рацыяналізатарству і вынаходніцтву. Гэтыя пытанні былі галоўнымі ў перадачах “Дзённік пяцігодкі”, “Рабочы клуб”,
“Наватар”, “Будаўнік”.

Пра ленінскую тэму таксама не трэба забывацца. Для гледачоў праводзіліся незабыўныя чытанні-лекцыі пра Леніна, яго тэорыю сацыялістычнай рэвалюцыі, кіруючую ролю рабочага класа ў будаўніцтве сацыялізма і камунізма і яшчэ пра шмат чаго іншага, што сёння нам здаецца абсурдным, незразумелым і нецікавым. Але...Час быў такі, нічога не паробіш.

Тэма будаўніцтва і цыкл праграм “Тэлеаб’ектыў на сельскай будоўлі”,
“Вёска ў рыштаваннях новабудоўляў”. Праводзіліся, напрыклад, спецыяльныя выязныя рэйды-агляды новабудоўляў Салігорска, Гомеля, Гродна. У іх таксама ўдзельнічалі і прадстаўнікі будаўнічых арганізацый. Затымі матэрыялы рэйду ішлі ў праграму “Будаўнік”.

Акрамя таго, асвятляліся асноўныя падзеі з жыцця гораду, паездкі палітычных дзеячаў за мяжу, навіны культуры, навукі і мастацтва і іншыя падзеі.

Юнацтву, якое “абдумвае жыццё”, быў прапанаваны цыкл “Людзі ленінскай гвардыі” – пра жыццё, поўнае барацьбы і трывог Н. К. Крупскай, М. І
Калініна, А. В. Луначарскага, А. Ф. Мяснікова і іншых гістарычных асоб.

Пазней, пасля гарбачоўскай “рэформы” жалезная заслона прыадкрыецца і усім нам стане зразумела, што ў савецкі перыяд існавання нашай краіны
Беларускае тэлебачанне, ды і ўвогуле ўсе савецкія СМІ праводзілі “вялікую” работу прапаганды ідэй марксізма-ленінізма, камуністычнай партыі і савецкай улады. Што чалавек, будучы марыянеткай сацыялізму, “замбіраваўся” і прапітваўся на працягу жыцця яго ідэямі, думкамі і памкненнямі. Тыя ж СМІ вучылі чалавека ненавідзець сабе падобных – так званых ворагаў народа – тых хто не дагадзіў уладзе, пагарджаць імі. Ненавідзець і кідаць каменне ў белых варон... Чаму так адбывалася?

Сёння мы да канца не змаглі перажыць шок ад гарбачоўскай перабудовы.
БССР цяпер Рэспубліка Беларусь, але грамадства ж наша не змянілася. “Ах, вярнуць бы савецкі час!”, “Ах, як добра жылося нам тады!”, кажуць бабулькі, а дзядок з палачкай лае ў тралейбусе “валасатага” панка з завушніцай у носе і называе яго: “Фашыст!”... Людская псіхіка лёгка зламалася. А да канца
“дабіваюць” яе тыя ж сродкі масавай інфармацыі, якія гадкоў 10 назад спявалі “гімн” іншаму гаспадару. З экранаў тэлевізараў, радыёпрыёмнікаў, газет, часопісаў, журналаў, Інтэрнета на нас навалілася вельмі шмат чаго цікавага і забароненага, жорсткага і ілжывага, заманлівага і абяцаючага выдатны рэзультат без асаблівых намаганняў. Рэклама “душыць” гледача сваімі
15% -нымі гадавымі; жанчынамі, якія схудзелі за 3 дні іх і тым, якая цудоўная скура ў іх на твары? А мо б вы хацелі набыць залаты унітаз? У нас гэта танней на 50 у.е.!!! Усё той, што мы бачым на нашым экране (і чуем) – самая сапраўдная ломка псіхікі былога савецкага чалавека, які ніколі не карыстаўся мылам “DOVE”, не чысціў зубы пастай “COLGATE”, не мыў валасы шампунем “ELSEVE”... Гэта “ломка” прыводзіць да агрэссіі, як моўнай, так і фізічнай. Я кажу: “Добры дзень,шаноўная!”, а ў адказ чую: “Добры”. Я ж табе жадаю добрага дня, а ты мне што адказваеш? Проста канстатуеш, што дзень – добры. Дзякуй! А як мы паводзім сябе ў грамадскім транспарце, на рабоце, на якой небудзь “тусоўцы”? У грамадскім транспарце іншым часам можна ўявіць сябе не простым пасажырам, а героем вострасюжэтнага баявіка з элементамі бойкі! Дзякуй, што вучыцца розным прыёмам і ўсялякай “нецэнзурнай” жэстыкуляцыі не трэба: кожны вечар амерыканскія баявыя “курсы” завуць нас да блакітнага экрана.

Я не віню СМІ, у прыватнасці тэлебачанне, ў тым, як мы сёння жывем, якое ў нас грамадства і г.д. Я сцвярджаю, што СМІ ў першую чаргу пасля улады нясе адказнасць за тое, што яно сёння, заўтра, паслязаўтра ПРЫНЯСЕ ў кожную кватэру. Майго браціка Рустама, якому ўсяго 4 годзіка, не трэба вучыць як страляць з пісталета і куды трэба прыцэльвацца, а крыху старэйшая за яго сястрычка ведае тэксты любой рэкламы на любым канале на памяць. І тут проста забарона глядзець тэлевізар не дапаможа.

Беларускае тэлебачанне сення.

Спачатку азначым асноўныя рысы інфармацыйнага прастранства Рэспублікі
Беларусь.

. Адкрытасць.

Асабліва гэта датычыцца аўдыёвізуальных і электронных СМІ. Зараз не

“глушаць” замежныя хвалі, як гэта рабілася раней.

. Даступнасць.

Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа мець доступ да любога з

СМІ.

. Вялікая колькасць акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь замежных журналістаў, карэспандэнцкіх пунктаў.

Беларускія СМІ з-за пэўных матэрыяльных праблем не могуць сабе дазволіць мець як карэспандэнцкія пункты за мяжой, так і акрэдытацыю сваіх журналістаў (за мяжой). На сённяшні дзень існуе толькі адзіны карэспандэнцкі пункт, і знаходзіцца ён на тэрыторыі Расіі.


 
     
Бесплатные рефераты
 
Банк рефератов
 
Бесплатные рефераты скачать
| Интенсификация изучения иностранного языка с использованием компьютерных технологий | Лыжный спорт | САИД Ахмад | экономическая дипломатия | Влияние экономической войны на глобальную экономику | экономическая война | экономическая война и дипломатия | Экономический шпионаж | АК Моор рефераты | АК Моор реферат | ноосфера ба забони точики | чесменское сражение | Закон всемирного тяготения | рефераты темы | иохан себастиян бах маълумот | Тарых | шерхо дар борат биология | скачать еротик китоб | Семетей | Караш | Influence of English in mass culture дипломная | Количественные отношения в английском языках | 6466 | чистонхои химия | Гунны | Чистон | Кус | кмс купить диплом о language:RU | купить диплом ргсу цена language:RU | куплю копии дипломов для сро language:RU
 
Рефераты Онлайн
 
Скачать реферат
 
 
 
 
  Все права защищены. Бесплатные рефераты и сочинения. Коллекция бесплатных рефератов! Коллекция рефератов!